Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ой, ладачкі-ладкі, надышлі Калядкі.

Дата: 21 января 2020 в 11:03, Обновлено 21 января 2020 в 23:22
301 просмотр

Ой, ладачкі-ладкі,
Надышлі Калядкі.
Мы дзеля Калядак
Напяклі аладак.

Беларуская зямля славiцца сваей багацейшай старажытнай народнай культурай.  Яе старадаўнiя традыцыі і абрады дажылi да нашых дзён. Ведаць сваю нацыянальную народную творчасць, родную мову, гiсторыю i культуру – гэта значыць не парываць з вытокамi сваей айчыны, свайго народа.

Вось i ў нашым дзiцячым садку ўжо шмат гадоў iснуе традыцыя − далучаць выхаванцаў да беларускай народнай культуры.

Па традыцыі кожны год выхаванцы дзіцячага сада разучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў ўборы жывёл, скамарохаў, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць.

Калядка - гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Наша «Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, гульнямі. Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў. Дзеці вельмі любяць гэта вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць вершы і частуюцца смачнымі прысмакамі.

Віншаванні і гульні, песні і танцы дазволілі ўсім прысутным апынуцца ў атмасферу традыцый і звычаяў нашых продкаў. Гэта свята прынесла добры настрой як дзецям, так і дарослым!

см. фотоальбом "Ой, ладачкі-ладкі, надышлі Калядкі"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.